Украіна не патрабуе ад беларусаў біяметрычных пашпартоў


Чуткі адносна абавязковых біяметрычных пашпартоў для ўезду беларусаў ва Украіну пракаментаваў прэс-сакратар МЗС.

Дзмітрый Мірончык паведаміў, што Беларусь ніякага афіцыйнага паведамлення пра гэта з боку Украіны не атрымлівала.

«Дакладныя тэрміны прыняцця рашэння аб адмове ва ўездзе ва Украіну ўладальнікам звычайных пашпартоў не вядомыя. Турбавацца трэба будзе тады, калі такое паведамленне прыйдзе ў ведамства», – сказаў Мірончык.

Цяпер памежны кантроль паміж Беларуссю і Украінай рэгулюецца пагадненнем аб бязвізавых паездках грамадзянаў з 2009 года. У ім нічога не гаворыцца пра абавязак здаваць адбіткі пальцаў і мець біяметрычны пашпарт.

У Беларусі біяметрычныя пашпарты (а таксама ID-карты) плануецца ўвесці не раней за канец наступнага года.

ДД

Стужка навінаў