Украіна набудзе зброю ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў


Пра пастаўкі арабскай зброі ва Украіну паведаміў народны дэпутат Антон Герашчанка.

Украінскі прэзідэнт Пятро Парашэнка наведаў вайсковую выставу IDEX-2015, што праходзіць у Абу-Дабі. Лідар Украіны сустрэўся з наследным прынцам эмірату Абу-Дабі, намеснікам Вярхоўнага Галоўнакамандуючага Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў (ААЭ), генерал-палкоўнікам Ахмэдам бін Заідам ан-Наг’янам.

«Падчас сустрэчы дасягнутыя дамоўленасці пра супрацу з ААЭ ў галіне паставак ва Украіну пэўных відаў узбраення і вайсковай тэхнікі. Віды і аб’ёмы паставак, як разумееце, разгалошванню ў Facebook не падлягаюць», – напісаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Антон Герашчанка.

Украінскі народны дэпутат сцвярджае, што арабы ў адрозненне ад еўрапейцаў ці амерыканцаў не баяцца пагрозаў Пуціна наконт развязвання трэцяй сусветнай вайны ў выпадку паставак узбраення ва Украіну.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў