Украіна і Еўразвяз падпішуць пагадненне аб асацыяцыі 1 лістапада


„Украіна атрымала ноту ад ЕЗ. Кіеў і Брусэль выканалі ўсе фармальнасці для запуску пагаднення ўжо з 1 лістапада”, – напісаў на сваёй старонцы ў Twitter Парашэнка.

„Такім чынам, цяпер гэта частка ўкраінскага заканадаўства”, – дадаў Парашэнка ў сваім „Facebook’у”.

Раней ЕЗ прыняў рашэнне адкласці падпісанне пагаднення аб асацыяцыі да 1 студзеня 2016 года.

Між тым часовае прымяненне большай частцы пагаднення аб асацыяцыі пачнецца з 1 лістапада. Гаворка ідзе аб палажэннях, якія тычацца правасуддзя, свабоды і бяспекі, уключаючы барацьбу са злачыннасцю і карупцыяй, а таксама пашырэння супрацоўніцтва ў розных сектарах эканомікі на аснове збліжэння з нарматыўна-прававой базай ЕЗ і фінансавага супрацоўніцтва.

ДР, belsat.eu паводле rosbalt.ru

Стужка навінаў