Украіна адзначае Дзень незалежнасці


26 гадоў таму ва Украіне абвесцілі незалежнасць.

Тады Вярхоўнай Радай Украінскай савецкай сацыялістычнай рэспублікі быў прыняты Акт абвяшчэння незалежнасці Украіны.

Усесаюзны рэферэндум аб захаванні СССР, у які на той момант уваходзіла Украіна, быў арганізаваны 17 сакавіка 1991 году. Па выніках апытанняў быў зроблены першы крок да незалежнасці Украіны і зацвярджэння дэкларацыі пра суверэнітэт дзяржавы.

16 ліпеня 1991 году Вярхоўная Рада ўнесла пастанову «Аб дне абвяшчэння незалежнасці Украіны». 5 чэрвеня парламент прыняў рашэнне, згодна з якім з 1992 году сталі святкаваць Дзень незалежнасці Украіны менавіта 24 жніўня.

З нагоды свята ў Кіеве сёння пройдзе вайсковы парад (пачатак а 10:00) з удзелам міністраў абароны 9 краінаў. Таксама ва ўкраінскай сталіцы запланаваны забег у вышыванках, парусная рэгата, этнічны кірмаш ды іншыя святочныя мерапрыемствы.

У нядзелю ў Менску прайшла імпрэза, прысвечаная Дню незалежнасці Украіны. Глядзіце наш рэпартаж пра падзею:

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, фотаздымак izvestia.kiev.ua

Стужка навінаў