УЕФА назвала лепшы гол «Еўра-2016»


Ягоны аўтар – Золтан Гера.

Гол футбаліста зборнай Венгрыі Золтана Гера ў браму нацыянальнай каманды Партугаліі прызнаны лепшым на сёлетнім «Еўра», які прайшоў у Францыі.

Гера патрапіў у вароты суперніка ў матчы трэцяга тура групавога этапу Еўра-2016 ударам з за межаў штрафной. Гэты гол паклаў пачатак галявы феерыі, наладжанай абедзвюма камандамі. Венгры тройчы выходзілі наперад, але ўсе тры разы дазволілі партугальцам адыграцца.

Сустрэча завяршылася з лікам 3: 3, і гэты вынік задаволіў абедзве каманды: і Венгрыя, і Партугалія заваявалі пуцёўкі ў плэй-оф, а партугальская каманда ў выніку стала пераможцам чэмпіянату: у фінале яна ў дадатковы час перамагла гаспадароў чэмпіянату з лікам 1: 0.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў