UEFA даў «Зеніту» $20 000 штрафу за паводзіны заўзятараў у Менску


Звяз еўрапейскіх футбольных асацыяцыяў (UEFA) прыняў рашэнне аштрафаваць піцерскі клуб. Прычына – паводзіны заўзятараў падчас матчу трэцяга кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропы з менскім «Дынама».

На стадыёне заўзятары «Зеніту» кідалі фаеры, махалі імперскім сцягам ды зламалі некалькі шэрагаў крэслаў на толькі што адрэканструяваным стадыёне. Да таго ж за «дробнае хуліганства» і «распіццё алкагольных напояў» 14 расейцаў атрымалі пратаколы.

Нагадаем, 9 жніўня «Дынама» разграміла «Зеніт» у першым матчы трэцяга раўнда кваліфікацыі Лігі Еўропы з лікам 4:0. «Дынама» стала першым беларускім клубам, які перагуляў расейскую каманду ў еўракубках. У сваю чаргу «Зеніт» пацярпеў найбуйнейшую паразу з 1989 года. Але ўжо ў матчы на тэрыторыі »Зеніту« »Дынама« таксама прайграла з буйным лікам 8:1.

ГА, belsat.eu

 

Стужка навінаў