Удзельніца Руху «Маці 328» аб'явіла аднадзённую галадоўку ў Дзень маці


Пра гэта Марына Мацулевіч паведаміла ў сваім «Facebookʼу».

Жанчына лічыць, што следчыя сфальсіфікавалі справу супраць ейнага сына, які ўжо больш за год сядзіць за кратамі. Маладзёна асудзілі на 14 гадоў зняволення паводле часткі 4 артыкулу 328 Крымінальнага кодэксу за незаконны збыт наркотыкаў.

«Сёння, у Дзень Маці, я абвяшчаю аднадзённую галадоўку. Я ведаю, што мой сын асуджаны незаконна», – напісала ўдзельніца Руху «Маці 328».

«Я чакаю адказаў, ад праваахоўных органаў, я ведаю, што закон на нашым баку. Я сёння галадаю ў падтрымку ўсіх зняволеных, якіх асудзілі незаконна», – напісала Марына Мацулевіч.

Раней удзельніца «Маці 328» галадала некалькі дзён пад сценамі СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага ў Менску.

Hавiны
«Трэба быць здаровай, каб змагацца». Маці-328 спыніла галадоўку ля турмы на Валадарцы
2018.10.08 17:48

Увесну жанчыны з «Маці 328» з розных гарадоў галадалі два тыдні, патрабуючы зменаў у крымінальным кодэксе Беларусі.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў