Удзельніц Pussy Riot затрымалі ў Якуцку пасля акцыі ў падтрымку рэжысёра-палітвязня Алега Сянцова


фота з Фэйсбуку Марыі Алёхінай

Удзельніц Pussy Riot Марыю Алёхіну і Вольгу Барысаву затрымалі пасля арганізаванай імі акцыі ў расейскім Якуцку ў падтрымку ўкраінскага рэжысёра-палітвязня Алега Сянцова.

Пра гэта распавяла сама Алёхіна, перадае «Медиазона».

«Алёхіну і Барысаву павезлі ў аддзел паліцыі па падазрэнні ў здзяйсненні адміністратыўнага правапарушэння – правядзенні несанкцыянаванай акцыі», – адзначае выданне.

Як паведамлялася, 6 жніўня ў Якуцку ўдзельніцы Pussy Riot правялі акцыю ў падтрымку ўкраінскага рэжысёра Алега Сянцова, якога ўтрымліваюць за кратамі ў Расеі.

25 жніўня 2015 суд у Растове прысудзіў украінскаму рэжысёру 20 гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму па абвінавачванні ў падрыхтоўцы тэрактаў на тэрыторыі Крыма.

Расейскія і ўкраінскія дзеячы культуры неаднаразова выказваліся ў падтрымку зняволенага калегі. Праваабарончы цэнтр «Мемориал» прызнаў Сянцова палітвязнем.

КА, belsat.eu

 

Глядзі таксама
Каментары