Удзельнікі пікету ля расейскай амбасады атрымалі буйныя штрафы


Справы прынамсі 10 асобаў разгледзелі сёння ў судзе Цэнтральнага раёну Менску. Усе яны – удзельнікі пікету ля расейскай амбасады 9 сакавіка на падтрыманне Надзеі Саўчанкі.

Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», позвы ў суд атрымалі актывісты Наталля Махнач (аштрафаваная на 20 базавых велічынь), Рыгор Чэркан, Наталля Басалыга (аштрафаваная на 20 базавых велічынь), Яўген Батура (15 базавых велічынь), Галіна Лукашэвіч (штраф у памеры10 базавых велічынь), Вольга Нікалайчык, Уладзімір Шыпіла ( 20 базавых велічынь), Наталля Міцкевіч, Наталля Саматыя (20 базавых велічынь), Алег Гаеўскі, Зміцер Захарэвіч (20 базавых велічынь).

Адзін з удзельнікаў пікету паведаміў, што пратаколы складаліся і на іншых актывістаў. Аднак ці атрымалі яны позвы ў суд – пакуль невядома.

Учора ў судзе Цэнтральнага раёну Менску адбыўся разгляд адразу 17 справаў за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу прадпрымальнікаў, што прайшоў у сталіцы 28 лютага, а таксама за ранейшыя акцыі пратэсту.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў