Удзельнікаў мітынгу салідарнасці з прадпрымальнікамі ў Жодзіне пакаралі вялізнымі штрафамі


Сёння суд Жодзіна разгледзеў адразу шэсць адміністрацыйных справаў супраць грамадскіх актывістаў.

У іх вызначаўся прысуд удзельнікам мітынгу салідарнасці з прадпрымальнікамі, які прайшоў у Жодзіне ў суботу. На 6 удзельнікаў акцыі склалі пратаколы аб удзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве. Грамадскія актывісты і прадпрымальнікі Алесь Макаеў, Павел Пракаповіч, Павел Старавойтаў, Алесь Абрамовіч і Міхась Латышаў былі да суду ўзятыя пад варту і правялі выходныя ў ізалятары часовага ўтрымання. Яшчэ адзін удзельнік мітынгу па стане здароўя быў адпушчаны да суду дадому.

У нашым відэасюжэце можна пабачыць, як праходзіла сама акцыя:

Алесю Макаеву прызначылі штраф у памеры 50 базавых велічынь (Br 10,5 млн ), Алесю Абрамовічу – 40 (Br 8,4 млн), Паўлу Пракаповічу – 25 (Br 5,25 млн), Міхасю Латышову і Паўлу Старавойтаву – 15 (Br 3,15 млн). Справа Івана Помаза пакуль не разглядалася.

Актывісты патрабуюць адмены ўказу N 222 Аляксандра Лукашэнкі, які забараняе гандляваць на рынку таварамі лёгкай прамысловасці без адпаведных сертыфікатаў.

НМ, belsat.eu, паводле ПЦ «Вясна»

Стужка навінаў