Удзельнікам гурту «Scooter» пагражае да 8 гадоў турмы за канцэрт у анексаваным Крыме


4 жніўня нямецкі гурт «Scooter» выступіў на музычным фэсце ў Балаклаве (Крым). Цяпер, паводле ўкраінскага заканадаўства, ім пагражае да 8 гадоў пазбаўлення волі, паведаміла прэсавая сакратарка крымскай пракуратуры выданню «Крым.Реалии».

«На зварот народнага дэпутата Вярхоўнай Рады Украіны Дзмітра Белацаркоўца пра парушэнне патрабаванняў украінскага заканадаўства калектывам нямецкага гурту «Scooter», пракуратурай Аўтаномнай Рэспублікі Крым унесеныя звесткі ў Адзіны рэестр дасудовых расследаванняў паводле артыкулу 332-1 КК Украіны па факце парушэння іншаземцамі парадку ўезду на часова акупаваную тэрыторыю Украіны і выезду з яе (да 8 гадоў пазбаўлення волі)», – распавяла прадстаўніца пракуратуры Таццяна Ціхоньчык.

Пракуратура забіраецца выклікаць на допыт удзельнікаў гурту і накіруе запыты ў адпаведныя органы Нямеччыны.

Франтмэн Scooter Эйч Пі Бакстэр раней заявіў, што гурт бачыў ва ўдзеле ў фестывалі «выключна музычную падзею».

У фестывалі таксама ўзялі ўдзел гурты: «Ленинград», «Бригада С», «Серьга», «Градусы», Дзіма БіланLʼone.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў