Удзельнікам чэмпіянату свету па тайскім боксе пакажуць «Лінію Сталіна»


9 траўня спартоўцы вызваленыя ад спаборніцтваў. «Экскурсія» запланаваная ў графіку першынства, які праходзіць у Менску.

Тайскіх баксёраў абяцаюць пазнаёміць з сістэмай абарончых умацаванняў і вайсковай тэхнікай.

Для прысутных таксама зладзяць вайскова-гістрарычную рэканструкцыю «Бітвы за Берлін».

Беларуская сталіца не ўпершыню прымае ў сябе чэмпіянаты свету па тайскім боксе. Сёлета на спаборніцтва, якія праходзяць з 3 па 12 траўня, прыехалі спартсмены з больш чым 90 краінаў.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў