Удзельніка «Маршу студэнтаў» Глеба Вайкуля будуць судзіць 30 снежня

video

Маладзён – другая ахвяра праваахоўнікаў, якія шукаюць вінаватых у правядзенні маршу «Любоў і справядлівасць», арганізаваны рухам «Студэнты супраць».

Сёння студэнту філалагічнага факультэту прыйшло два лісты. Адзін з пратаколам, пры стварэнні якога яго не было, другі – з позвай у суд.

??ВІНШАВАННЕ З КАЛЯДАМІ АД МІЛІЦЫІ??З дня калектыўнага звароту студэнтаў прайшло 22 дні, а міліцыя не “дремлет”. Сёння…p>Posted by Глеб Вайкульa> on Thursday, December 24, 2015a>blockquote>div>div>

Разгляд справы Глеба Вайкуля адбудзецца 30 снежня а 15:30, у той самы час, калі студэнты збіраюцца сустрэцца з рэктарам БДУ Сяргеем Абламейкам, які 2 снежня спужаўся ўласных студэнтаў і не выйшаў на ганак вучэльні.

Учора за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту студэнтаў супраць увядзення платы за пераздачу залікаў і іспытаў на 4,5 мільёны рублёў быў аштрафаваны актывіст Павел Сяргей.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары