Удзельнік флэш-мобу вырашыў адціснуцца ў акіяне. Але яму перашкодзілі кіты

video

Рух 22kill, створаны на падтрыманне ветэранаў войнаў, запусціў флэшмоб # 22PushupChallenge: усіх ахвочых заклікалі адціскацца і публікаваць відэа. Сумарна ўдзельнікі флэш-мобу хочуць зрабіць 22 мільёны адцісканняў.

Адзін з удзельнікаў флэш-мобу, Майк Пілэйо, вырашыў зрабіць адцісканні ў акіяне – на каяку. Але калі ён пачаў выконваць практыкаванні, перад камерай праплылі два гарбатых кіта.

Флэш-моб Пілэйо здымаў ягоны сябар Эрык Джонс. Ён не ўдакладніў, дзе менавіта праходзілі здымкі, але гэта відавочна ажыўленае месца – у кадр трапілі не толькі кіты, але яшчэ цюлені і птушкі.

ДР belsat.eu паводле meduza.io

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары