Удзельнік акцыі ІП: Улады будуць шукаць «ахвярных аслоў», сабе заробкі не знізяць


Прадпрымальнікі і салідарныя з імі распавялі «Белсату», чаму яны выйшлі на Плошчу.

«Я не прадпрымальнік, але выражаю салідарнасць, бо слушна кажуць: сёння прадпрымальнікі, а заўтра – усе людзі. З гэтым нешта трэба рабіць. А ўлады, відавочна, хочуць кампенсаваць сваю некампетэнтнасць за кошт простых людзей. Сёння за кошт прадпрымальнікаў, заўтра за кошт жыровак, і так будзе бясконца. Яны ж не панізяць свой узровень жыцця. Сабе заробкі не панізяць! Таму яны будуць шукаць ахвярных аслоў», – не шкадуе словаў удзельнік акцыі.

Іншы кажа, што ніхто не будзе змагацца за правы крамя саміх беларусаў і не бачыць іншага варыянту для гэтага крамя Плошчы.

Прадпрымальніца ў роспачы распавядае, што прыйшла на акцыю ад «безвыхаднасці»:

«Я працую адна, у мяне няма ні прадаўца, ні грузчыка, ні бухгалтара. Калі мне працаваць? Мне трэба проста выжыць».

Наступны ўдзельнік учорашняй акцыі заўважае:

«На самой справе так званы «русский мир» так і выглядае: вас робяць бедным, а пасля будуць вамі кіраваць».

28 лютага ў Менску прайшла акцыя пратэсту прадпрымальнікаў

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў