Удар па Беларусі. Відэаграфіка «Белсату» пра Чарнобыль


Рэдакцыя belsat.eu падрыхтавала відэаграфіку пра наступствы катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Гэтыя факты не пакінуць раўнадушнымі нікога.

– Першае паведамленне пра катастрофу ў Чарнобылі з’явілася праз 36 гадзінаў пасля выбуху. Горад Прыпяць вырашылі цалкам эвакуяваць, але ўвесь гэты час людзі не ведалі пра небяспеку. Падчас эвакуацыі іх запэўнівалі, што праз тры дні яны вернуцца.

– Сотні тысячаў людзей з зоны эвакуацыі мелі з сабою толькі пашпарт і вопратку, у якой яны выйшлі з дому.

– Ад катастрофы пацярпелі больш за 2 млн беларусаў – кожны чацвёрты. Сярод іх паўмільёна дзяцей.

– Кожны трэці беларус пакутуе на тую ці іншую паталогію шчытападобнай залозы.

– Да гэтага часу больш за мільён беларусаў жывуць у забруджаных зонах.

– 15 000 гектараў зямлі, якая яшчэ нядаўна лічылася заражанай, вяртаюць у сельскагаспадарчы ўжытак.

– У 2019 г. запланаваны ўвод першага рэактара беларускай АЭС – Астравецкай.

Глядзіце таксама:

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары