Удар маланкі знішчыў 110 тонаў спірту


[vc_single_image image=”0″ img_size=”large”]

На спіртзаводзе на Бярозаўшчыне ў выніку ўдару маланкі ўзнік пажар, які знішчыў дзве цыстэрны спірту.

Пра здарэнне на тэрыторыі спіртзаводу ААТ «Пяскоўскі», што ў вёсцы Пяскі ў Бярозаўскім раёне, паведамляе прэс-служба МНС.

«Унутры складу ў двух цыстэрнах на 60 тонаў знаходзілася 110 тонаў спірту (60 і 50 тонаў адпаведна). Агнём знішчана 110 тонаў спірту, знішчаны дах складу, пашкоджаныя сцены, пацярпелых няма», – гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Ратавальнікі ліквідавалі пажар праз тры гадзіны.

[vc_single_image image=”2″ img_size=”large”]

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў