У звязку з вучэннямі «Захад-2017» на Глыбоччыне ўвялі каменданцкую гадзіну


Інфармацыю пра ўвядзенне каменданцкай гадзіны апублікаваў афіцыйны сайт Глыбоцкага райвыканкаму.

Каменданцкая гадзіна будзе дзейнічаць з 14 па 20 верасня 2017 года з 22:00 да 6:00.

«У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб ваенным становішчы” падчас каменданцкага часу забараняецца знаходзіцца (без неабходнасці) па-за жыллём, перамяшчацца паміж населенымі пунктамі без дакументаў, якія сведчаць або якія пацвярджаюць асобу», – гаворыцца на сайце мясцовага выканкаму.

Скрыншот з glubokoe.vitebsk-region.gov.by

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў