У ЗША зрабілі больш жорсткімі правілы па бязвізавым рэжыме


Адміністрацыя Доналда Трампа высунула новыя патрабаванні для 38 краін, якія ўдзельнічаюць у праграме бязвізавага рэжыму ЗША, паведамляе Reuters.

З гэтага часу гэтыя краіны павінны выкарыстоўваць дадзеныя ў контртэрарыстычных аперацыях ЗША для праверкі сваіх грамадзян, якія перасякаюць межы з трэціх краін. Адзначаецца, што многія краіны ўжо гэта робяць. Зараз гэта павінны рабіць усе краіны, якія маюць бязвізавыя дамоўленасці з ЗША.

Акрамя таго, Вашынгтон абавязаў праводзіць інфармацыйныя кампаніі аб наступствах перавышэння тэрміну знаходжання ў ЗША тым краінам, чые грамадзяне часцей за ўсё гэтым злоўжываюць.

Сярод такіх краін – Грэцыя, Венгрыя, Партугалія і Сан-Марына.

У прыватнасці, грамадзяне названых краін, якія перавысілі магчымы тэрмін знаходжання ў ЗША, у будучыні могуць быць пазбаўлены права на бязвізавыя паездкі ў ЗША.

Таксама ЗША пачне ацэньваць краіны, якія маюць бязвізавыя пагадненні з Вашынгтонам паводле іх гарантыяў супраць «інсайдэрскіх пагроз» у сваіх аэрапортах, асабліва ў тых, якія маюць прамыя рэйсы ў ЗША. Мэта праверак – пераканацца, што работнікі аэрапортаў і авіяцыі ў гэтых краінах не карумпаваныя і не спрабуюць ствараць пагрозу для самалётаў, асабліва тых, якія звязаны з ЗША.

Як вядома, раней прэзідэнт ЗША Доналд Трамп заклікаў Кангрэс ЗША скончыць Дыверсіфікацыйную візавую латарэю «зялёная карта». Паводле яго меркавання, дзякуючы ёй Злучаныя Штаты атрымліваюць «горшых, хто ёсць у гэтых краінах».

КА, belsat.eu

Стужка навінаў