У ЗША выбухнуў лятак з 16 вайскоўцамі. Усе загінулі


Аварыя вайсковага самалёта здарылася ў штаце Місісіпі ў акрузе Лефлор 10 ліпеня.

Мяркуецца, што лятак выбухнуў у паветры і зваліўся ў соевае поле. Паводле следчых, яны знайшлі абломкі па абодва бакі ад шашы.

Паліцыя папярэджвае, што самалёт загружаны боепрыпасамі, таму ратавальнікі павінныя быць асцярожнымі.

«У самалёце шмат амуніцыі і патронаў. Мы проста не ведаем, што будзе далей. Ён троху гарыць, пасля згасае, гарыць і зноў згасае», – распавёў жаўнер журналістам WMC Action News 5.

У марской пяхоце ЗША пацвердзілі, што лятак C-130, які найчасцей выкарыстоўваюць вайскоўцы, належаў марскому флоту.

Міністр унутраных спраў Раян Зінке ды іншыя палітыкі ўжо выказалі свае спачуванні сваякам загінулых, у тым ліку ў Twitterʼы.

Акруга Лефлор – вялікая сельскагаспадарчая мясцовасць у заходняй частцы штата.

Стужка навінаў