У ЗША вялікая снежная бура – загінулі 19 чалавек


Як мінімум 19 чалавек загінулі ў выніку снежнай буры, якая абрынулася на ўсходняе ўзбярэжжа ЗША. У Нью-Ёрку і Вашынгтоне па-ранейшаму зачыненыя масты, тунэлі і дарогі.

Большая частка загінулых у выніку стыхіі – гэта ахвяры аўтакатастроф, яшчэ некалькі чалавек загінулі пры ўборцы снегу і ў выніку пераахаладжэння.

Цяперашні снегапад у Нью-Ёрку ўжо прызнаны адным з самых моцных за апошняе стагоддзе, у Цэнтральным парку гораду выпала каля 70 см снегу.

На панядзелак авіякампаніі ўжо паведамілі аб адмене 615 рэйсаў. І чакаецца, што гэтая лічба будзе расці.

Улады рэкамендуюць жыхарам без асаблівай неабходнасці не пакідаць сваё жыллё. Гарадскія вуліцы практычна апусцелі. Нават прэзідэнт ЗША Барак Оўбама аказаўся «зачыненым» у Белым доме, перадае агенцтва АП. У пятніцу ён адмяніў цырымонію ўзнагароджання навукоўцаў, якая мела адбыцца ў яго рэзідэнцыі.

У 11 штатах ЗША ўведзенае надзвычайнае становішча. Дзясяткі тысяч чалавек засталіся без электрычнасці, у некаторых штатах на дарогах утварыліся заторы, у якіх заблакаваныя аўтамабілі з людзьмі ўнутры.

Наступствы снежнай буры закрануць у агульнай складанасці 85 млн амерыканцаў. Шкода ад буры можа скласці да $ 2 млрд.

МЯ, паводле bbc.com, interfax.by

Стужка навінаў