У ЗША ўзгадваюць 11 верасня


Сёння спаўняецца 15 гадоў нападу тэрарыстаў на Злучаныя Штаты.

11 верасня 2001 года баевікі «Аль-Каіды» захапілі чатыры пасажырскія самалёты. Два з іх яны накіравалі на вежы-блізняты Сусветнага гандлёвага цэнту ў Нью-Ёрку. Яшчэ адзін лайнер урэзаўся ў Пентагон, а чацвёрты разбіўся ў полі ў Пенсільваніі. Ахвярамі тэрарыстычнага акту сталі агулам 2976 чалавек.

А 8.46 раніцы паводле паўночнаамерыканскага ўсходняга часу (15:46 паводле Менску) ў ЗША адбудзецца хвіліна маўчання ў памяць аб загінулых.[/vc_column_text][vc_single_image image=”282638″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]На тэрыторыі мемарыялу «Ground Zero», дзе раней стаялі вежы Сусветнага гандлёвага цэнтру, зачытаюць імёны ўсіх ахвяраў той трагедыі.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў