У ЗША рассакрэцілі 2800 дакументаў аб забойстве Кенэдзі. Трамп баіцца, што гэта можа нанесці шкоду нацыянальнай бяспецы


Публікацыя ўсяго архіву можа нанесці «непапраўную шкоду нацыянальнай бяспецы», заявіў кіраўнік ЗША Доналд Трамп. Частка дакументаў (2800 дакументаў) была рассакрэчаная 26 кастрычніка. Абнародаванне ўсяго архіву Доналд Трамп спыніў па просьбе федэральных агенцтваў і ведамстваў. Цягам 6 месяцаў неапублікаваныя дакументы будуць прааналізаваныя на прадмет магчымасці іх рассакрэціць.

Сёлета скочваецца 25-гадовы перыяд сакрэтнасці дакументаў па гэтай справе (у ліпені 2017 года былі рассакрэчаныя яшчэ 3800 дакументаў). Раней паведамлялася, што ўвесь архіў складаецца з 10 000 дакументаў.

Азнаёміцца з дакументамі можна тут.

Нагадаем, што 35-га прэзідэнта ЗША Джона Кенэдзі забіў снайпер. Адбылося гэта ў Даласе 22 лістапада 1963 года. Паводле афіцыйнай версіі яго застрэліў Лі Гарві Озўалд (Освальд).

У адным з апублікаваных дакументаў гаворыцца, што Озўалд напярэдадні забойства Кенэдзі кантактаваў з консулам СССР у Мехіка Валерыем Косцікавым. Паводле амерыканскага Цэнтральнага бюро расследаванняў (CIA), дыпламат быў працаўніком 13 аддзелу КГБ. Таксама CIA не выключае, што кантакт з Косцікавым мог мець фармальны характар – віза ў СССР.

У разгар Халоднай вайны Озўалд жыў у савецкай Беларусі.

У яшчэ адным дакуменце, апублікаваным на сайце Нацыянальнага архіву ЗША гаворыцца, што СССР высоўваў версію аб забойстве Кенэдзі ультрапаваю групоўкаю.

Паводле крыніцы Федэральнага бюро расследаванняў (FBI), такі сцэнар у Маскве лічылі праўдападобным, бо матывам забойства Кенэдзі магло быць распальванне нянавісці да камунізму і «левых» ідэяў.

У амерыканскай прэсе Озўалда называлі «марксістам».

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў