У ЗША памёр серыйны забойца Чарльз Мэнсан


Злачынца памёр ва ўзросце 83 гадоў у шпіталі каліфарнійскага гораду Бэйкерсфілд, куды яго перавялі з турмы Каркаран, дзе ён адбываў дзевяць пажыццёвых тэрмінаў.

Інфармацыю пра смерць аднаго з самых вядомых злачынцаў у гісторыі ЗША CBS пацвердзіла ягоная сястра Тэйл. Аб прычынах смерці Мэнсана, які лічыў сябе «выратавальнікам еўрапеоідаў», не паведамляецца.

Мэнсан быў лідарам секты пад назвай «Сям’я», якая здзейсніла шэраг забойстваў.Чальцы «Сямʼі» ўжывалі наркотыкі і пакланяліся дʼяблу. Сярод ахвяраў чальцоў хіпі камуны былі і вядомыя людзі. Напрыклад, жонка Рамана Паланскі акторка Шэран Тэйт.

Ад смяротнай кары іх выратавала змена заканадаўства – вышэйшую меру адмянілі ў Каліфорніі ў 1972 годзе. Мэнсану не раз адмаўлялі ў датэрміновым вызваленні.

Вобраз Мэнсана не раз натхняў Галівуд на здымкі. Пра забойцу знялі некалькі фільмаў і серыялаў.

Да забойстваў Мэнсан імкнуўся праславіцца і на музычнай глебе. Пазней у турме ён шмат граў на гітары і нават выпусціў у сакавіку 1970 года музычны альбом пад назвай «Lie: The Love and Terror Cult». Грошы ад яго продажу пайшлі на аплату паслугаў адвакатаў Мэнсана.

ДР belsat.eu

 

Стужка навінаў