У ЗША пачнуць вытворчасць мадэрнізаванай атамнай бомбы


Нацыянальнае ўпраўленне па ядравай бяспецы (NNSA) афіцыйна санкцыянавала вытворчасць бомбы B61-12.

Новую бомбу плануюць выпусціць у 2020 годзе. Паводле кіраўніцтва NNSA, мадэрнізацыя павялічыць тэрмін службы бомбы B61 на 20 гадоў.

Атамную бомбу B61 распрацавалі ў 1963 годзе. Праграма яе мадэрнізацыі пачалася ў 2012-м і доўжылася чатыры гады. Выпрабаванні мадэрнізаванай B61 прайшлі ў 2015 годзе – бомбу без зараду скінулі са знішчальніка на палігон у штаце Невада.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў