У ЗША наведнік «Старбакс» нейтралізаваў рабаўніка табурэтам

video

У Каліфорніі ўзброены пісталетам рабаўнік у масцы трансформера паспрабаваў забраць выручку ў кавярні. Ягоным планам перашкодзіў адважны наведнік 58-гадовы Крэг Джэры.

Зламыснік прыйшоў у паўпусты «Старбакс», дастаў з пакета пісталет і нож і пачаў пагражаць касіру. Пабачыўшы гэта, кліент не разгубіўся, падышоў ззаду і агрэў рабаўніка табурэтам па спіне.

Бандыт пачаў адбівацца, ён нават параніў мужчыну ў шыю нажом, аднак той здолеў выбіць з рук рабаўніка халодную зброю. Пасля непрацяглай бойкі злодзей збег, але яго знайшла паліцыя.

Пазней высветлілася, што пісталет быў несапраўдны.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары