У ЗША на 85-м годзе жыцця памёр паэт Яўгеній Еўтушэнка


Яго шпіталізавалі ў клініку ў цяжкім стане. У 2015 годзе Еўтушэнка перанёс аперацыю на сэрцы, яму ўвялі кардыёстымулятар. Да гэтага ў 2013 годзе паэту ампутавалі нагу.

84-гадовы Еўтушэнка – аўтар больш 150 кніг, перакладзеных на шмат якія мовы свету. Ён вядомы як паэт, празаік, рэжысёр, сцэнарыст, публіцыст і актор. У 1963 годзе Еўтушэнка быў намінаваны на Нобэлеўскую прэмію па літаратуры.

У 1991 годзе паэт разам з сям’ёй з’ехаў у ЗША, дзе стаў выкладаць ва ўніверсітэце ў горадзе Талса. Там ён жыў да цяперашняга часу, пры гэтым рэгулярна выступаючы ў Расеі.

Яўгеній Еўтушэнка не аднойчы заяўляў, што ён моцна звязаны з Беларуссю, бо ягоная маці – беларуска. У 2011 годзе ён выступаў на падрыманне арыштаванага і асуджанага кандыдата ў прэзідэнты Беларусі, паэта Уладзіміра Някляева, з якім сябраваў. Паэт патрабаваў неадкладна вызваліць Някляева.

Стужка навінаў