Трагедыя здарылася ў амерыканскім штаце Паўночная Караліна.
62-гадовы Роджэр Сэлф (Roger Self) спачатку завёў сваю сям’ю ў рэстаран, дзе яны занялі столік каля вакна. Затым ён вярнуўся да свайго аўта і на вялікай хуткасці ўрэзаўся ў будынак у тым месцы, дзе яны сядзелі.
Ягоная дачка (працавала намесніцай шэрыфа) і нявестка загінулі. Яшчэ некалькі асобаў шпіталізаваныя.
Матывы ягонага ўчынку высвятляюцца. Роджэр Сэлф займаўся прыватнымі расследваннямі і ў асноўным дапамагаў кампаніям выкрываць незаконныя дзеянні супрацоўнікаў. Мужчыну арыштавалі.
ДР belsat.eu