У ЗША хакеры скралі дадзеныя 5 мільёнаў банкаўскіх картаў


Хакерская суполка JockerStash абвесціла пра тое, што яны скралі 5 мільёнаў банкаўскіх картаў кліентаў крамаў у ЗША. Частка запісаў выкладзеная на продаж у Dark web (частка World Wide Web, якая не індэксуецца пошукавымі сістэмамі – belsat.eu).

Паведамляецца, што гэта найбуйнейшы крадзеж у гісторыя гандлёвых сетак. На дадзены момант у Dark Web хакеры выклалі 125 тысячаў запісаў з крэдытных картак. Эксперты кажуць, што цалкам інфармацыя на чорны рынак можа трапіць толькі праз некалькі месяцаў. Напрыклад, у 2017 годзе хакеры з JokerStash узламалі сетку рэстаранаў Deli Jason, дагэтуль яны так і не паспелі выкласці цэлы архіў скрадзеных дадзеных. Таму ў кліентаў узламаных крамаў ёсць шанец хутка заблакаваць свае банкаўскія карты і пазбегнуць крадзяжу грошаў.

Раней хакеры з JokerStash ужо кралі дадзеныя кліентаў такіх кампаніяў як Whole Foods, Chipotle, Omni Hotels & Resorts і сеткі гатэляў Trump Hotels, якая была заснавана ў свой час дзейным прэзідэнтам ЗША.

ГА, паводле Gemini Advisory

 

Стужка навінаў