У ЗША арыштавалі нарадзінца Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, які хацеў правезці ў Беларусь 89 снайперскіх вінтовак


Яго затрымалі ў адным з гатэляў недалёка ад Чыкага. Злачынцу выкрыў тайны агент амерыканскіх спецслужбаў, піша выданне KSL.

Араба па імені Колар Рахман Аніс Ур Рахман вінавацяць у спробе купіць 89 вінтовак Sako 308 калібру і адправіць іх у Беларусь, у дачыненні да якой дзейнічае эмбарга на пастаўкі зброі.

Калі мужчыну прызнаюць вінаватым, яму пагражае да 70 гадоў турмы і $ 1,75 млн штрафу за парушэнне закона аб кантролі над экспартам узбраенняў, адмыванне грошай і кантрабанду.

Чытайце таксама>>> Кіраўнік расейскага Інстытуту Блізкага Усходу: Катар і Аб’яднаныя Арабскія Эміраты набываюць у Беларусі зброю для «Ісламскай дзяржавы»

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў