У ЗША арыштавалі медсястру, якая прыкідвалася хвораю на рак


Фота Facebook/Forsyth County Sheriff's Department

Паліцыя абвінаваціла Мэры Бэнэт у махлярстве і незаконным атрыманні ахвяраванняў на 25 тысяч долараў.

У 2013 годзе жанчына падрабязна апісала сваю барацьбу з ракам яечнікаў 4-ай стадыі ў сацыяльных сетках. Тады ж жанчыну звольнілі з працы і ў яе не было сродкаў, каб аплочваць рахункі.

Медсястра стварыла старонку для збору ахвяраванняў і падала рахунак з адрасам, на якія даверлівыя людзі дасылалі грошы. Бэнэт атрымлівала не толькі сродкі, але і падарункі, сярод якіх былі выправа на паветраным шары, скачкі з парашутам і паездку ў Нью-Арлеан, паведамляе «The Telegraph».

Снимок экрана 2016-01-26 в 15.51.56

Адзін з ахвярадаўцаў нават пералічыў «хворай» $ 4000, каб Бэнэт паехала ў Хʼюстан падлячыцца.

Пазней улады высветлілі, што жанчына не лячылася ад раку і няма ніякіх доказаў атрымання ёю якой-кольвек медычнай дапамогі. Каб падтрымаць выгляд хворай, Бэнэт галіла галаву і накладвала бінты, каб выглядала, што яна праходзіць хіміятэрапію.

Мэры абвінавацілі ў падробцы дакументаў, якія пацвярджаюць, што яна нібыта праходзіла лячэнне ў інстытуце Эмары па даследаванню і лячэнню рака. Як апынулася, там не ведаюць ні пра Мэры Бэнэт ні пра ейную хваробу.

Сваякі махляркі таксама нічога не падазравалі пра тое, што Бэнэт здаровая.

Цяпер да праваахоўнікаў звяртаюцца дзясяткі людзей, якія пералічвалі ёй грошы. Паліцыя прадʼявіла Бэнэт абвінавачванне ў махлярстве.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары