У Злучаных Штатах на запраўцы быў застрэлены 34-гадовы мянчук


Мянчук быў застрэлены на запраўцы ў горадзе Норкрас (штат Джорджыя) 3 лютага ўвечары, каля 23:00.

У выніку следства па дадзеным факце стала вядома, што Віталь Мялік, які планаваў атрымаць сёлета грамадзянства ЗША, быў забіты ў ходзе свары з двума невядомымі, якія, мяркуецца, прыехалі на запраўку на пазадарожніку Toyota 4-Runner або аналагічнага тыпу ў той жа час, што і Мялік. Амерыканская паліцыя высветліла, што забойцам было каля 18-25 гадоў. Зламыснікі ўцяклі з месца злачынства.

Паведамляецца, што Мялік увайшоў у краму на заправачнай станцыі, куды затым увайшлі двое невядомых. Паміж імі і Мялікам адбылася свара, пасля чаго адзін з падазраваных адчыниў багажнік аўта, дастаў стрэльбу і стрэліў па Віталю.

Сведкі апісваюць забойцу як чорнага мужчыну, 18-25 гадоў гадоў, ростам каля 6 футаў роўна, хударлявага целаскладу. Другі падазраваны, які не з’яўляўся на камерах бяспекі крамы, апісваецца толькі як 18-25 гадоў з сярэдняга росту і целаскладу. Абодва падазраваных лічацца узброены і небяспечны.

Падазраваных шукае паліцыя штуту Джорджыя.

Забойца Віталя Мяліка. Фота patch.com

У Беларусі ў загінулага засталіся жонка і двое дзяцей, якія планавалі пераехаць у ЗША да Віталя.

ВД, patch.com

Стужка навінаў