У жыхароў гістарычнай часткі Магілёва «забіраюць» спадарожнікавыя талеркі


Магілёўскае ЖЭУ-1 без папярэджання зняло самавольна ўсталяваныя антэны ва ўласнікаў кватэраў у гістарычнай частцы Магілёва, паведамляе «Магілёў-анлайн».

Магілёў, вул. Ленінская. Камунальнікі здымаюць спадарожнікавыя антэны. Аўтар фота пажадаў не называць ягонае імя

Паводле беларускага заканадаўства (пастанова Саўміну № 384 ад 13 траўня 2013 г.) устаноўка спадарожнікавых талерак, кандыцыянераў ды іншых канструкцыяў на фасадах дамоў магчымая выключна па ўзгадненні з ўладамі.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў