У Жодзіне праз падазроны пакет са шпіталя эвакуявалі 145 асобаў


Невядомы пакунак знайшлі на першым паверсе будынку тэрапеўтычнага корпуса цэнтральнага гарадскога шпіталя. Здарэнне адбылося ўвечары 18 красавіка.

Выклікалі сапёраў і ратаўнікоў. Спецыялісты праверылі пакет, але небяспечных прадметаў не знайшлі.

belsat.eu паводле МНС

Глядзі таксама
Каментары