У заснавальніка «Facebook’у» Марка Цукербэрга нарадзілася дачка (ФОТА)


«Прысцыла і я рады вітаць нашу дачку Макс у гэтым свеце», – напісаў Цукербэрг на сваёй старонцы.

Бацькі адрасавалі ёй ліст, у якім апісалі, якім яны хочуць бачыць будучыню і выказалі ўпэўненасць, што дзякуючы намаганням чалавека планета з часам стане лепшай. Сам Цукерберг паабяцаў зрабіць свой уклад у будучыню дзяцей Зямлі і ахвяраваць 99 % акцый кампаніі на дабрачыннасць.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў