У Запарожжы з’явіўся праезд імя Віталя Ціліжэнкі


tilizhenko_7

Да практычнага перайменавання вуліцаў прыклалі рукі не ўлады, а валантэры.

Піянерскі праезд у Запарожжы перайменавалі ў праезд Віталя Ціліжэнка ў межах кампаніі па дэкамунізацыі. Аднак на новыя шыльды ўладам забракла сродкаў.

«Сумныя ўкраінскія рэаліі – заменай шыльдаў на дамах займалася не мясцовая ўлада, а байцы і актывісты», – адзначыла Аліна Касоўская, блогерка, якую нядаўна КДБ выдаліла з Беларусі.

tilizhenko_4

Віталь Ціліжэнка, жыхар гэтага гораду, ваяваў у АТА ў складзе тактычнае групы «Беларусь». Добраахвотнік загінуў летась у жніўні падчас бою пад Старогнатаўкай.

tilizhenko_6

Украінец Ціліжэнка быў адным з ініцыятараў стварэньня беларускага атраду «Правага сэктару». Ён адказваў за кантакты з добраахвотнікамі зь Беларусі.

Пахаваны ў Запарожжы.

ДД, belsat.eu; фота: з блогу Аліны Касоўскай

Глядзі таксама
Каментары