У Запарожжы развіталіся з байцом тактычнай групы «Беларусь»


Украінец Віталь Ціліжэнка загінуў падчас танкавай атакі прарасейскіх баевікоў пад Валнавахаю. Ваяр дапамагаў у арганізацыі тактычнай групы «Беларусь», бараніў Еўрамайдан, быў добраахвотнікам у АТА.

36-гадовы Віталь Ціліжэнка загінуў, калі ягоны батальён ішоў на дапамогу вайскоўцам, што апынуліся пад абстрэлам баевікоў.

У Запарожжы, дзе ён нарадзіўся, на плошчы ля абласной Адміністрацыі ўсталявалі намёт, куды прыходзілі паплечнікі і блізкія Віталя, каб развітацца з ім.

У той жа дзень, калі загінуў Віталь Ціліжэнка, цяжкія раненні атрымаў адзін з беларускіх добраахвотнікаў. Агулам на Данбасе ваююць больш за сотню нашых землякоў.

МЛ, belsat.eu

Фота 061.ua

Стужка навінаў