У Запарожжы пабілі прарасейскага палітыка (Увага, ненарматыўная лексіка)


Украінскі прарасейскі палітык Васіль Волга хацеў правесці ў Запарожжы сваю прэс-канферэнцыю, але трапіў пад кулакі мясцовых жыхароў.

Правесці канферэнцыю Волзе так і не далі. Яго акружылі мінакі і далі 10 хвілін, каб сказаць усё, што ён хоча, і сысці «па-добраму».

Пасля гэтага да Волгі падбеглі маладыя людзі і нанеслі яму некалькі ўдараў.

Адыёзны палітык схаваўся ў будынку і баяўся выйсці з кабінету каля 40 хвілін. У выніку прарасейскаму палітыку зрабілі «жывы калідор», вывелі на вуліцу і павезлі ў СБУ.

У 2011 годзе Волга быў затрыманы па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства, звязанага з карупцыяй. У 2012 годзе яго прысудзілі да 5 гадоў пазбаўлення волі. 3 снежня 2014 Васіля Волгу выпусцілі на волю, замяніўшы частку пакарання папраўчымі работамі.

МЯ, паводле z-city.com.ua

Стужка навінаў