У Юрыя Жыгамонта інфаркт


У вядучага перадачы «Падарожжа дылетанта» сурʼёзная хвароба. Выпуск новых выданняў папулярнага праекту прыпынены.

Пра праблемы са здароўем Юрыя Жыгамонта паведаміла творчая каманда «Падарожжа дылетанта».

Тэмай бліжэйшай перадачы, што мела выйсці ў мінулую суботу, стала вёска Выдранка на Магілёўшчыне. Увесь відэматэрыял ужо быў адзняты.

«Без спадара Юрыя выкладваць новыя выпускі мы не маем права і не будзем», – адзначаецца на сайце перадачы.

З красавіка папулярная перадача Юрыя Жыгамонта пачала публікавацца выключна ў інтэрнэце – выданні «Падарожжаў дылетанта» размяшчаліся на сайце zhygamont.by. Раней выхад праграмы на тэлеканале СТБ, нягледзячы на хвалю глядацкага абурэння, быў прыпынены.

НМ, belsat.eu, паводле «Радыё Рацыя»

Стужка навінаў