У Якуцку з самалёта выпала 9 тонаў золата і плаціны


Ваенна-транспартны самалёт Ан-12, які перавозіў груз каштоўных металаў, ледзь не ўпаў на ўзлёце. З невядомых пакуль прычынаў праз некалькі секундаў пасля ўзлёту ў яго адвалілася створка грузавога люка і ва ўсе бакі на зямлю пасыпаліся залатыя зліткі.

Пілоты вырашылі зрабіць невялікае кола і вярнуліся на аэрадром. Частка зліткаў каштоўнага металу засталося на ўзлётна-пасадачнай паласе, а большую частку раскідала па акрузе. Цяпер яго спрабуюць збіраць па наваколлях аэрапорту. На зямлі ўжо працуюць спецыляісты, высвятляюцца прычыны здарэння.

Усяго на борце было 9 тон золата – амаль на 22 млрд расейскіх рублёў (каля 386 млн долараў). Паводле папярэдніх дадзеных, у аэрапорце Якуцку і ваколіцах пакуль знайшлі 172 злітка. Груз належаў «Чукоцкай горна-геалагічнай кампаніі». Ан-12 ляцеў з Іркуцка ў Краснаярск, у Якуцку ён рабіў дазапраўку.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў