У Якуціі паставілі помнік «Беларусу»


У рэспубліцы прайшла выстава-кірмаш «Харчы-2016», на якім увекавечылі беларускі трактар.

«Беларуса» называюць самай масавай сельгастэхнікай рэспублікі, які «стаў галоўным памочнікам аграрыяў Рэспублікі Саха». Сёння ў рэспубліцы на палях і фермах працуюць звыш 6,5 тысяч адзінак трактароў мадэлі МТЗ-50.

0927-yakutia4

Акрамя трактароў айчыннай вытворчасці, было прадстаўлена іншае абсталяванне – здрабняльнік-змяшальнік-раздатчык кармоў «Гаспадар», касілкі вытворчасці «Бабруйсксельмаш» ды іншая тэхніка.

Манумент трактара усталяваны на знак удзячнасці да 70-годдзя дзейнасці МТЗ.

ДР belsat.eu паводле embassybel.ru

Стужка навінаў