«WikiLeaks» паведаміў аб праблемах з памяццю ў Клінтан


Партал «WikiLeaks» апублікаваў ліставанне Хумы Абэдзін, якая выконвае абавязкі памочніцы Гілары Клінтан.

З лістоў вынікае, што кандыдат у прэзідэнты ЗША ад дэмакратаў мае праблемы з памяццю – ёй цяжка трымаць у галаве тэксты сваіх выступаў.

«Яна мусіць дакладна прытрымлівацца тэксту. У яе ўсцяж не ўсё ў парадку з галавою/памяццю» (She’s going to stick to notes a little closer this am, still not perfect in her head) , – цытуе ліст памочніцы Клінтан партал «WikiLeaks».

Здароўе Клінтан стала прадметам зацікаўленасці медыяў пасля таго, як ёй стала дрэнна на цырымоніі ў гонар памяці ахвяраў тэрактаў 11 верасня 2001 году ў Нью-Ёрку.

Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у ЗША «WikiLeaks» усё часцей публікуе дакументы, звязаныя з выбарчай кампаніяй. Штаб Клінтан сцвярджае, што «WikiLeaks» атрымлівае дакументы ад расейскіх хакераў, завязаных са спецслужбамі.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары