У выніку выбуху ў Турыне паранены 4 чалавекі


Чатыры чалавекі атрымалі раненні ў навагоднюю ноч у выніку выбуху самаробнай бомбы ў Турыне, схаванай у сметніцы. Пра гэта паведамляе італьянская газета La Stampa.

Выданне паведамляе, што выбуховай хваляй разбіла вокны ў 30 суседніх з месцам выбуху дамах. Чатыры чалавекі атрымалі пашкоджанні, у тым ліку 83-гадовы пенсіянер.

Паліцыянты ў ходзе рэйду пасля выбуху выявілі яшчэ 12 аналагічных самаробных бомбаў, а таксама патроны.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў