У выніку выбуху на газаправодзе ў Аўстрыі парушыліся пастаўкі расейскага газу ў Еўропу


12 снежня на найбуйнейшай газавай станцыі Аўстрыі адбыўся выбух.

Інцыдэнт адбыўся ў камуне Баумгартэн, у 50 кіламетрах на паўночны ўсход ад Вены. Адна асоба загінула, 21 параненая, паведамляе выданне «Kurier». Большасць ахвяраў – супрацоўнікі станцыі, якая выкарыстоўвае прыродны газ з Расеі, Нарвегіі ды іншых краінаў.

Прычыны выбуху высвятляецца.

Хаб у Баўмгартэне з’яўляецца ключавым звяном паставак расейскага газу ад «Газпраму» у Еўропу, піша «Bloomberg». Агулам ён забяспечвае транспарціроўку дзясятай часткі ўсіх паставак прыроднага газу ў Еўропу.

Паводле кампаніі «OMV», якой належыць станцыя, у выніку выбуху былі парушаныя пастаўкі газу ў паўднёвым кірунку, у прыватнасці, у Харватыю, Італію і Славенію. Пастаўкі газу ў заходнія рэгіёны Еўропы не парушаныя.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, фотаздымак kurier.at

Стужка навінаў