У выніку тэракту ў Кабуле загінулі некалькі дзясяткаў чалавек


Адказнасць за тэракт узялі на сябе афганскія талібы.

Дакладная колькасць загінулых і пацярпелых удакладняецца. Pajhwok Afghan News перадае, што ў выніку выбуху забітыя па меншай меры 6 чалавек, больш за 20 атрымалі раненні. Афганскае агенцтва Khaama Press прыводзіць дадзеныя аб 30 загінулых. Пацярпела каля 200.

Тэрарыст-смяротнік падарваў сябе побач з будынкам выведслужбаў рэспублікі, у раёне, дзе размешчаны штаб-кватэра NATO, будынак міністэрства абароны і пасольства ЗША. У некалькіх сотнях метраў ад месца выбуху знаходзіцца прэзідэнцкі палац. Гэтыя будынкі не былі закранутыя выбухам.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў