У выніку расейскага авіяўдару ў Сірыі загінула 21 дзіця


Не менш за 53 мірных жыхара былі забітыя 26 лістапада ў выніку ўдараў расейскай авіяцыі па сірыйскай вёсцы Аль-Шафах, паведамляюць праваабаронцы.

Сірыйскі цэнтр маніторынгу за выкананнем правоў чалавека (SOHR) паведаміў, што сярод загінулых – 21 дзіця.

Вёска знаходзіцца ў правінцыі Дэйр-эз-Зор на ўсходзе краіны. Гэта адна з апошніх сірыйскіх правінцыяў, што ўсё яшчэ кантралююцца баевікамі «Ісламскай дзяржавы».

Раней расейскія ваенныя пацвердзілі, што шэсць бамбавікоў ВКС Расеі нанеслі ўдары ў гэтым раёне, аднак яны сцвярджаюць, што мэтамі авіяналётаў былі баевікі ІД, паведамляе Бі-бі-сі.

 

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары