У выніку пажару ў пяцізоркавым гатэлі ў Батумі загінулі 12 чалавек


Фота - geomigrant.com

У грузінскім горадзе Батумі ў выніку пажару ў пяцізоркавым гатэлі Leogrand загінулі 12 чалавек, сярод якіх мінімум адзін замежнік – грамадзянін Ірану. Яшчэ 21 чалавек быў шпіталізаваны.

Пажар адбыўся ўвечары 24 лістапада.

Улады абвясцілі аб намеры ў самыя кароткія тэрміны правесці расследаванне і пакараць вінаватых у тым, што здарылася. Расследаванне вядзецца па артыкуле «парушэнне правілаў супрацьпажарнай бяспекі, што пацягнула смерць двух і больш чалавек», паведамляюць грузінскія СМІ.

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары