У выніку нападу на гей-клуб у Арланда загінулі 50 асобаў, ІД узяла на сябе адказнасць за тэракт


У ЗША здзейснены самы буйны з часоў 11 верасня тэракт.

Як піша «Reuters», звязанае з ІД інфармагенцтва «Amaq» апублікавала паведамленне, згодна з якім стралок быў баевіком арганізацыі

Паліцыя Арланда паведаміла, што ў выніку нападу на клуб «Пульс» загінулі 50 асобаў, 53 асобы былі шпіталізаваныя.

«Associated Press» удакладняе, што ў лік ахвяраў уваходзіць і сам нападнік, якога застрэлілі паліцыянты.

Раней казалі пра 20 загінулых. Як тлумачаць у паліцыі, пасля забойства нападніка, будынак быў правераны на наяўнасць выбуховых прыстасаванняў. І толькі пасля праваахоўнікі высветлілі дакладную колькасць ахвяраў.

Стралком аказаўся грамадзянін ЗША Амар Садзікі Мацін (на фота ніжэй). Вядома, што яму было 29 гадоў і што ён жыў у 200 кіламетрах ад Арланда – у горадзе Форт-Пірс (штат Фларыда).

Улады кваліфікавалі сённяшнюю трагедыю як «акт унутранага тэрарызму».

Што здарылася ў гей-клубе «Пульс»

НМ, belsat.eu, фотаздымкі EPA, Splash news, AP, Universal news

Стужка навінаў