Праз лабавое сутыкненне аўтаў у Шчучынскім раёне пацярпелі 7 асобаў


19 лістапада каля вёскі Ашмянцы адбылося ДТЗ з удзелам «Rover» і «Seat».

У выніку аварыі пацярпелі 7 асобаў, усіх іх даставілі ў раённую больніцу. Пра іхны стан распавёў галоўны лекар Шчучынскай раённай больніцы Станіслаў Амбрушкевіч:

«Пяць асобаў шпіталізаваныя, чацвёра з іх з рознымі траўмамі знаходзяцца ў аддзяленні рэанімацыі. Яшчэ адной пацярпелай у ДТЗ жанчыне аказваюць дапамогу ў хірургічным аддзяленні. У рэанімацыю з пераломамі сцёгнаў дастаўленыя 17-гадовая дзяўчына і 18-гадовы хлопец, у 22-гадовага мужчыны дыягнаставаны разрыў тонкай кішкі. Чацвёрты пацыент – 17-гадовы юнак – атрымаў чэрапна-мазгавую траўму».

Сёння пацярпелых у ДТЗ з рэанімацыі перавядуць у аддзяленні Гарадзенскай абласной дзіцячай клінічнай больніцы і больніцы хуткай медычнай дапамогі ў Горадні.

Двум іншым пацярпелым дапамогу аказалі на месцы, яны самастойна працягнуць лячэнне амбулаторна.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле «Гродзенская праўда»

Стужка навінаў