У выніку атакі баевікоў «Ісламскай дзяржавы» ў Іране загінулі 12 асобаў


Паводле апошніх дадзеных, у выніку сённяшняй атакі тэрарыстаў «Ісламскай дзяржавы» на парламент Ірану і маўзалей Хамейні загінулі 7 чалавек, каля 35 параненыя.

Падчас страляніны ў парламенце загінулі 12 чалавек, 39 атрымалі раненні. У нападзе ўдзельнічалі не менш за 3 чалавекі, узброеныя пісталетамі і аўтаматамі Калашнікава. Наконт іх далейшага лёсу паступае супярэчлівая інфармацыя – некаторыя СМІ пішуць, што яны заблакаваны ў будынку, некаторыя паведамляюць, што ўсе яны забітыя.

Адначасова другая група тэрарыстаў атакавала маўзалей Хамейні на поўдні Тэгерану – загінулі не менш за 2 чалавекі, каля 10 атрымалі раненні. Адзін баявік распачаў страляніну ў маўзалеі, а побач з будынкам узарвала бомбу тэрарыстка-смяротніца. Двое тэрарыстаў загінулі.

СМІ паведамляюць, што іранскія спецслужбы таксама арыштавалі трэцюю групу тэрарыстаў. Дзе планаваўся напад гэтых баевікоў не ўдакладняецца.

Адказнасць за двайны тэракт у Тэгеране ўзяла на сябе групоўка «Ісламская дзяржава», паведамляе іранскае агенцтва «Фарс».

 

ІІ, belsat.eu; фота – MEHR

Стужка навінаў